Тэхналогіі будучыні і ноу-хау ад маладых вучоных - у сталіцы сёння прэзентуюць інавацыйныя распрацоўкі. На 8-м кірмашы "Смарт-Патэнт " прадстаўлена амаль сотня інжынерных рашэнняў у прамысловасці, медыцыне, касманаўтыцы, 3D-мадэляванні, а таксама сацыяльныя праекты - сурдгід і майстэрня для працаўладкавання людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Адначасова з дэманстрацыйнымі пляцоўкамі праходзяць майстар-класы і адукацыйныя семінары. А ў гэтыя гадзіны - конкурс стартапаў.
"Смарт-патэнт" сёлета самы значны навукова-маладзёжны форум. За два дні школьнікі, студэнты і маладыя вучоныя прадставяць амаль паўтысячы дакладаў.
Ещё видео!