Былы вязень СІЗА КДБ Юрый Васкрасенскі ў сваёй актыўнасці можа лёгка паспрачацца з арганізатарамі Усебеларускага народнага сходу. Круглыя сталы, гучныя заявы, заканадаўчыя і палітычныя ініцыятывы — усяго пералічыць немагчыма. Да прыкладу, цяпер Васкрасенскі ізноў узняў пытанне амніставання палітвязняў. І нават спіс адпаведны склаў: каго, на яго думку, варта амніставаць. Што праўда, паўнамоцтвы як Усебеларускага сходу, так і Юрыя Васкрасенскага выклікаюць сумневы.
Чаму ў спісе Васкрасенскага на амністыю толькі 113 чалавек, а не ўсе 189 палітвязняў? Што патрабуецца для амніставання? Якія паўнамоцтвы ў пытанні амністыі мае Васкрасенскі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік Інфармацыйна-аналітычнай установы “Круглы стол дэмакратычных сіл” Юрый Васкрасенскі.
Ещё видео!