Дзень, калі ўсе сумленныя беларусы вернуцца дадому, абавязкова настане. Гэтыя песня і кліп — не проста візуалізацыя нашай агульнай мары. Гэта гучны маніфест, наша ўпэўненнасць у тым, што справядлівасць абавязкова пераможа. Давайце разам уявім гэты шчаслівы момант, калі кожны з нас зможа вярнуцца дадому, дзе чакаюць мір, свабода і незалежнасць. Спадзяемся, што наш кліп стане для вас не проста візуалізацыяй гэтага дня, але і магчымасцю наблізіцца да яго хаця б на маленькі крок. Давайце нагадваць сабе і свету, што гэты дзень непазбежны, і ён настане раней, чым мы спадзяемся.
#дайдарогу #стыльский
Ещё видео!