Ларыса Геніюш і яе Песня гучыць ад маленькай вёсачкі ў Беларусі да шырокіх прастораў на Амерыканскім кантыненце.
Ларысе Геніюш дадзена было перамагчы. І яна – з гледзішча вечнасці – перамагла. І як жа памыляецца той, хто і сёння лічыць яе пераможанай і самаўпэўнена заяўляе з экрана БТ, што ён, ці бачыце, разабраўся з Геніюш! Ларыса Геніюш пераможа і яго.
Запяі мне песню не з мяшчанскіх вулак,
не з вялікіх сцэнаў, не з эстрад,
запяі мне тую, што я сэрцам чула,
калі асыпаўся белы сад.
Запяі мне тую, што пяяла няня
над калыскай, доўга не сплючы,
ці аб безнадзейным маладым каханні,
што трывожыць сэрца ўначы.
Не хачу навінаў з шырокага свету
пуста майму сэрцу, цесна ў ём,
можа помніш песню, што пяяла летам
маладая жнейка за сярпом?
Ці мо помніш тую, аб ліхім прыгоне,
з-пад навіслых сумна нашых стрэх,
што пяялі хлопцы, як вадзілі коні
месячнаю ноччу на начлег?
Запяі мне песню нашу, не чужую,
з смарагдовых гоняў ды бароў,
што я сэрцам вечна на чужыне чую
сярод думаў зорных вечароў.
1942
Выкананне: Вольгі Цярэшчанка
Словы: Ларысы Геніюш
Запіс: Ларысы Шчыраковай
Карпавічскія Сустрэчы, 2017 год.
Ларыса Геніюш: Запяі мне песню
Теги
Ларыса ГеніюшПеснямаленькай вёсачкіБеларусіАмерыканскі кантыненВыкананнеВольгі ЦярэшчанкаСловыЛарысы ГеніюшЗапісЛарысы ШчыраковайКарпавічскія Сустрэчы2017 годЗапяі мне песнюмне песнюмне нравитсяэта песняугадай песнюлучшие песнилегендарные песниновые песнистарые песнипремьера песнибеларуская песнябелорусския песнипеснямнеБелорусское фолклорное движениефальклорны рухПаэткаНепахісныяНовы фільмЛарысаКарповичиБеларусь