Павел Латушка - Белсату пра пратэсты, вынікі дзеяння Каардынацыйнай Рады і санкцыі 41 краіны свету супраць рэжыму, як наступства парушэння нелегетымнай уладай заканадаўства і міжнародных канвенцый.
Пратэсты з’яуляюцца адным з асноўных інструментаў выказвання волі беларускага народа на сённяшній дзень. Ніякіх іншых спосабаў улада не пакінула, яна не слухае патрабаванне грамадзян. Беларусы вераць у праўду, змагаюцца за тое, каб краіна была вольнай і демакратычнай.
Калі ў Беларусі па ўсім паказнікам адбыўся дэфолт улады, грамадзяне сарганізаваліся і стварылі Каардынацыйную Раду, НАУ, сотні нацыянальных ініцыятыў. Такія ініцыятывы - гэта падмурак для пабудовы сапраўднай дэмакратыі.
Ацэньваючы дзейнасць Каардынайная Рады, Павел Латушка падкрэсліў, што гэта трэба рабіць у сукупнасці з дзейнасцю ўсіх дэмакратычных сілаў: Святланы Ціханоўскай,яе штабу, НАУ і іншых грамядзянскіх ініцыятыў, бо ўсе працуюць разам, дапамагаючы адзін аднаму дзеля дасягнення агульнай мэты.
Павел Лутушка зазначыў, што санкцыі гэта не самамэта апазіцыі, а вынік тых незаконных дзеянняў,масавага гвалту і рэпрэсій, што адбываюцца у Беларусі. Міжнародныя механізмы выкарыстоўваюцца, бо краіна да іх далучылася, а сёнешняя нелегітымная ўлада не хоча выконваць заканадауства.
Міжнародная супольнасць не можа не рэагаваць, калі на Еўрапейскім кантынеце ў краіне парушацца Канстытуцыя, усе магчымыя нацыянальныя і міжнародныя закнадаўчыя акты, ажыцяўляюцца масавыя пераслед і рэпрэссіі ў адносінах грамадзян. Санкцыі прымяняюць, каб змусіць улады да выканання заканадаўства.
На гэтым тыдні ўступіў у сілу новы рэгламент Еўразвязу і згодна яму працэс увядзення санкцый спрашчаецца. З 12 пунктаў, якія могуць запусціць санкцыі, беларускія ўлады ужо парушылі 9. Прагназуецца, што трэці пакет санкцый увядуць да 25 снежня. Адначасова дзякуючы ў тым ліку актыўнай падтрымцы беларускай дыяспары ў ЗША блішэйшым часам таксама плануецца прыняцце сінанімічных крокаў. 41 краіна ўжо ўвяла санкцыі супраць нелегетымнага рэжыму.
Ещё видео!