Гістарычныя артэфакты, маштабныя археалагічныя раскопкі і сюрпрызы сярэдневяковага будаўніцтва. У Гродне — рэстаўрацыя старога замка. Умацоўваюцца ўязная брама і паўднёвая сцяна, узмацняецца і сама замкавая гара. Нягледзячы на вялікія аб’ёмы работ, замак па-ранейшаму прымае турыстаў. Унікальнасць рэстаўрацыі Гродзенскага замка ў тым, што паралельна з будаўнічымі работамі тут працягвае дзейнічаць музейная экспазіцыя. Па словах спецыялістаў, турыстаў чакаюць на працягу ўсяго перыяду аднаўлення аб’екта. Як толькі будуць гатовыя будынкі першай чаргі, туды пераедзе частка экспанатаў. Канчатковыя ж тэрміны рэстаўрацыі пакуль не вядомы. Не выключана, што замак хавае яшчэ шмат сюрпрызаў, якія могуць зацягнуць тэмпы аднаўлення. Адзінае, што можна сказаць дакладна — вонкавы выгляд унікальнага для рэгіёна аб’екта будзе такім, як і ў XVI стагоддзі.
Ещё видео!