Беларускі ПЭН абвесціў лаўрэатку прэміі Алеся Адамовіча!
Ёю стала прафесарка ЕГУ і даследчыца гісторыі 20-га стагоддзя Ірына Раманава за кнігу “Улада і грамадства: БССР у 1929 — 1939 гады”. У кнізе змешчаныя ўнікальныя дакументы, якія раскрываюць схаваныя і засакрэчаныя бакі тагачаснага савецкага жыцця.
25 чэрвеня а 15.00 пройдзе анлайн-уручэнне прэміі з удзелам дачкі Алеся Адамовіча Наталляй Адамовіч Наталля Адамовіч і першай намесніцы старшыні Беларускага ПЭНа Таццянай Нядбай Таццяна Нядбай. Лаўрэатка прэміі Ірына Раманава прачытае ў прамым эфіры лекцыю пад назвай “Вашай уласці нам ня трэба”: супрацьстаянне сялян і бальшавікоў у 1937 годзе”.
Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам у студзені 1995 года. Мэтамі прэміі з’яўляецца адзначэнне найлепшага публіцыстычнага твора, прысвечанага праблем сучаснасці, і ўшанаванне памяці пісьменніка, грамадскага дзеяча і аднаго з заснавальнікаў Беларускага ПЭНа Алеся Адамовіча.
Трансляцыя эфіру адбудзецца пры падтрымцы грамадскай кампаніі “Зробім лепш 2020”.
Ещё видео!