СТАЦЬ СПОНСАРАМ КАНАЛА:
[ Ссылка ]
Слухаць трэк тут: [ Ссылка ]
СЛАНЕЧНІК (Родны край)
Музыка: Віталь Карпанаў
Верш: Леанід Пранчак
Сонца неба сагравае
Цеплынёй.
І сланечнік расцвітае
Над зямлёй.
Промні сонца на пялёстках –
Жоўты цуд.
Мне так вольна і шчасліва
Толькі тут.
Толькі тут зямля спявае.
Больш нідзе.
Што ні сцежка баравая, --
То вядзе
Да бацькоўскага парога,
Да крыніц,
Да святых і старадаўніх
Камяніц.
А для шчасця мне патрэбны –
Родны край і родны дом,
Бог у сэрцы, сонца ў небе
І сланечнік пад акном.
Хай змывае пыл дарожны
Цёплы дождж!
Вабіць далеч нас чужая, --
Ды усё ж:
Я трымаюся за гэты мілы кут.
Мне так вольна і шчасліва
Толькі тут.
Залацісты мой сланечнік –
Над зямлёй
Дорыць лету,
Дорыць сэрцу супакой.
Покуль з раніцы да ночы
Ён цвіце, -- вецер вее,
Сонца грэе, чмель гудзе.
Словы: Леанід Пранчак
Музыка: Віталь Карпанаў
Аранжыроўка гурт "Дразды":
Ілля Немыцька - баян,
Сяргей Кісялёў - бас-гітара,
Андрэй Маўрын - ударныя,
Раман Гарбацкі - электра-гітара,
Фёдар Шахлевіч - перкусія,
Канстанцін Цеўрызаў - саксафон.
Саундпрадзюсірванне,звядзенне, мастэрынг:
Слава Трыбухоўскі,
Дзмітрый Білаш
Группа Дрозды в соц.сетях:
TikTok: [ Ссылка ]
VK: [ Ссылка ]
Facebook: [ Ссылка ]
Instagram: [ Ссылка ]
Telegram: [ Ссылка ]
OK: [ Ссылка ]
Организация концертов: +375(29)313 06 28
Ещё видео!