Песня беларускага гурта Тутэйшыя. 2019 г.
Восень
Ты чарговая прыступка, коска ў сказе,
Неапошняяя маршрутка, на якую я спазняюся,
Шчаслівае імгненне, як і іншыя праходзіць,
Ты - то самае здарэнне, што ніколі не паўторыць
Сумнай восені пачатак, жоўты пацалунак,
У слове нулявы канчатак, лёгкі чаранавы малюнак.
Ты няздзейсненая мара, мой дурны ўчынак,
Жыццё нас змарнавала - вось і твой прыпынак.
пр.:
Гэта восень мяне забівае, гэта восень мяне распранае,
Гэта мая восень, гэта мая восень.
Ты яшчэ адна памылка ў слове разам,
Прапануеш перапынак, можа, зменіцца што з часам.
Выпадковая сустрэча, зорак супадзенне,
Тое, што не будзе вечным, ты маё натхненне.
Несапраўдная ўсмешка, слёзы ўночы,
Надта звілістая сцежка, я не бачу куды крочу.
І мяне вітае восень, абдымае...
Я напэўна не жыву, я паміраю.
Ещё видео!