Словы і музыка Вольгі Акуліч
[ Ссылка ]
Зранку нам Інтернет распавёў навіну:
Сёння пік Гіменідаў, і значыць
Дастаткова з тых знічак убачыць адну -
І цябе напаткае ўдача.
У імгненне, як зорка сарвецца з нябёс
І пакуль да зямлі не дастане,
Варта толькі паспець - і расшчодрыцца лёс,
Загаданае здзейсніць жаданне.
Мы ўвечары выйшлі чакаць зорапад
У спусцелы і стомлены горад,
І здзівіліся, як тут насамрэч няшмат
І людзей, і жаданняў, і зорак.
Мы ўсю ноч выдумлялі, что б нам загадаць --
Славы? Грошай? Улады? Кахання?
Толькі зоркі знікаюць: для неба, відаць,
Надта дробныя нашы жаданні.
І калі застанецца мне знічка адна,
Я паспею яшчэ прашаптаць:
Шчасця ўсім і адразу, і каб задарма,
І каб потым не пашкадаваць.
Ещё видео!