Серыя "Беларуская народная творчасць"
Балады. Том 1. Нумар 445
Зап. Н.М. Маркава ў 1974 годзе ў вёсцы Бярэжцы Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці ад Н.Д. Вянгуры 1917 г.н.
"Балада"
Ой ты, Галю, Галю, Галю маладая,
Да й была ў Галі свякроўка ліхая.
Ды паслала Галю у бор жыта жаці.
- Ужні, Галя, жыта ды й не разгінайся.
Ужні, Галя, жыта ды й не разгінайся,
На яснае сонца ды й не прыглядайся.
Разагнулась Галя, ах, ужо не рана,
Ды й пабегла Галя бежачкам дадому.
Ды пабегла Галя бежачкам дадому,
Падаіла Галя чатыры каровы.
А пад пяту Галя стала прысядаці,
А то тож ідзе жа, йдзе Галіна маці.
Ой ты, Галю, Галю, Галя маладая,
- Ой дзе ж твая, Галя, дзяціна малая?
Ды пабегла Галя бежачкам дарожкай,
Сустрачае Галя сівага ж воўца.
Сівага ж воўца, краснага малойца.
- Ой ты, сівы воўча, ты красны малойча.
Ой ты, сівы воўча, ты красны малойча,
Ой, ці не відаў ты малое дзяціны?
- Ой, тваю дзяціну тры нянькі калышуць:
Што першая нянька - зялёны дубочак.
Што першая нянька - зялёны дубочак,
А другая нянька - сівы галубочак.
А другая нянька - сівы галубочак,
А трэцяя нянька - святая нядзелька.
Зялёны дубочак моцненька віхае,
Сівы галубочак вочачкі ўбірае.
Сівы галубочак вочачкі ўбірае,
Святая нядзелька костачкі ўрывае.
Падпісвайцеся на "Час сьпяваць" у
Telegram
[ Ссылка ]
Tik Tok [ Ссылка ]
Patreon [ Ссылка ]
Ещё видео!