Аліна Дзеравянка – менеджарка культурных праектаў, лектарка.
Сучаснае мастацтва актуалізуе спадчыну, дадае новыя кантэксты і надае ёй адметнасці. Гэта ня толькі камяні і таблічкі «ахоўваецца дзяржавай», але і тое, што супольнасць ці група вызначае як вартае і каштоўнае для захавання і спрабуе, часам без дапамогі, зберагчы і абараніць. Мастакі становяцца аднымі з лідэраў гэтых працэссаў, бо адчуваюць, што ёсць важным і вартым у нашай рэчаіснасці
На лекцыі вы даведаецеся, як сучаснае мастацтва працуе са спадчынай, ствараючы і аднаўляючы тое, што часам нам здаецца нявартым увагі. Зараз ўсе больш арт праектаў датычыцца лакальнай ідэнтычнасці, візуальнай гісторыі супольнасцяў ці актуалізацыі нябачнай спадчыны.
Ещё видео!