Парад войскаў і мітынг прайшлі ў Віцебску з нагоды Дня абаронцы Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Кіраўніцтва вобласці, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса, прадпрыемстваў і грамадскіх арганізацый, ветэраны і школьнікі сабраліся на плошчы Перамогі каля манумента воінам, партызанам і падпольшчыкам. Вялікая ваенна-патрыятычная праграма пачалася з ускладання кветак і вянкоў да помніка воінам-вызваліцелям. Пасля некалькі батальёнаў прайшлі ўрачыстым маршам, а рота ганаровай варты выступіла з аркестрам. Яшчэ каля сотні віцяблян 23 лютага акунуліся ў вайсковыя будні. На тэрыторыі 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады ладзіўся дзень адкрытых дзвярэй. У гасцях людзі розных пакаленняў. Адны ацэньвалі выставу зброі і ваеннай тэхнікі, іншыя назіралі за падрыхтоўкай парашутыстаў.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Ещё видео!