У Нацыянальным мастацкім музеі сёння адкрылася экспазіцыя мастака-падарожніка Аляксандра Штурмана. Адной з вядучых тэм у яго творчасці з'яўляецца еўрапейская архітэктура. Яго карціны – своеасаблівыя паштоўкі з падарожжаў, напісаныя алеем на палатне. На іх адлюстраваны любімыя месцы і будынкі ў розныя гадзіны дня. Аляксандр Штурман быў цудоўным каларыстам. Большая частка падарожжаў мастака-імпрэсіяніста прайшла па Літве, Польшчы, Італіі ў 10-20-я гады мінулага стагоддзя. Рускі па паходжанні, адукацыю атрымаў у Расіі і Польшчы, доўгі час выкладаў і ў Расіі, і ў Літве, але сёння забыты ў гэтых краінах.
У экспазіцыі звыш сотні адрэстаўраваных работ Аляксандра Штурмана, якія прыбылі ў Мінск з Падляскага музея ў Беластоку.
Ещё видео!