Асноўны пункт - сталовая пры спартыўнай вёсцы на праспекце Дзяржынскага. Харчаванне арганізавана будзе ў фармаце шведскага стала: кругласутачна будуць даступныя стравы італьянскай, азіяцкай, еўрапейскай кухні. Таксама вегетарыянскае меню, кашэрныя і халяльныя прадукты, дыетычны стол. Па патрабаваннях трэнераў нацыянальных зборных для спартсменаў прыгатуюць і стравы, якіх у меню няма. У спартыўнай вёсцы будзе і сталовая выключна з нацыянальнымі беларускімі стравамі. Стварэннем меню і распрацоўкай тэхналагічных карт займаецца ўпраўленне па харчаванні пры дырэкцыі Еўрапейскіх гульняў. Зараз кухары, якія будуць задзейнічаны на Гульнях, праходзяць стажыроўкі.
Ещё видео!